Польшча спадзяецца завяршыць перамовы па куплі самалётаў F-35 у студзені, паведаміў на Польскім радыё міністр нацыянальнай абароны Марыюш Блашчак.
«Гэта самыя сучасныя самалёты ў свеце, якія, несумненна, дадуць польскім ВПС перавагу над магчымымі войскамі праціўніка. Гэта важная частка бяспекі нашай краіны», – заявіў міністр.
Рашэнне купіць амерыканскія знішчальнікі F-35 было прынятае некалькі месяцаў таму і з'яўляецца часткай больш шырокага пагаднення аб супрацоўніцтве ў галіне абароннай палітыкі паміж Польшчай і ЗША.
Польскі міністр абароны пазітыўна ацаніў момант супрацы пры пакупцы амерыканскай ваеннай тэхнікі. У прыватнасці, Войска Польскае ўвяло ў эксплуатацыю спецмашыны для перавозкі зенітных ракетных комплексаў «Пэтрыёт», купіла чатыры тактычныя шматмэтавыя верталёты Black Hawk для сіл спецаперацый, а актуальна вядзе перамовы па набыцці знішчальнікаў F-35 пятага пакалення.
У канцы верасня Кангрэс ЗША даў згоду на продаж Варшаве 32 шматмэтавых баявых самалётаў F-35.
На ўзбраенні ВПС Польшчы з 2006 года ўжо знаходзяцца амерыканскія знішчальнікі F-16.
вс