Беларуская Служба

Польскі чыноўнік: «Польшча прадстаўляе ў Давосе ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Трох мораў»

22.01.2020 15:16
Старшыня ўправы банку Pekao SA сказаў, што існуе вялікая цікавасць да польскай эканомікі як рэгіянальнага лідэра.
   Pekao SA   (P)    PZU SA   (L)  -      .
Старшыня ўправы Банка Pekao SA Марэк Люштын (P) і старшыня Праўлення PZU SA Павел Суруўка (L) падчас прэс-канферэнцыі ў "Польскім доме" у Давосе. PAP/Radek Pietruszka

Старшыня ўправы банку Pekao SA Марэк Люштын падкрэслівае, што Польшча прадстаўляе ў Давосе не толькі сваю ўласную эканоміку, але і ўвесь рэгіён Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і Трох мораў.

Сусветны эканамічны форум праходзіць у швейцарскім Давосе з аўторка. Марэк Люштын сказаў Польскаму радыё, што існуе вялікая цікавасць да польскай эканомікі як рэгіянальнага лідэра. Ён дадаў, што нешматлікія краіны, прадстаўнікі якіх прыехалі ў Давос, могуць пахваліцца параўнальным эканамічным ростам.

Сёлета Pekao SA і PZU арганізавалі ў Давосе Польскі дом. Ён размешчаны на галоўнай вуліцы горада. У Польскім доме праводзяцца сустрэчы з прадстаўнікамі польскіх уладаў.

яс