У Беруню ў Сілескім ваяводстве знойдзены астанкі чатырох чалавек і абломкі амерыканскага бамбавіка з часоў Другой сусветнай вайны. Знаходку зрабілі працаўнікі Музея сілескага верасня 1939 году ў Тыхах.
Адкрыццё не было выпадковым: аматары гісторыі працяглы час знаходзілі на гэтым месцы элементы самалёту. Захавалася таксама варонка пасля ўдару. Знойдзеныя абломкі – гэта амерыканскі бамбавік В-25 Мітчэл.
Акрамя таго, на месцы знойдзеныя астанкі, праўдападобна, жаўнераў Чырвонай Арміі. Гэты астанкі чатырох чалавек, аналізы якія цяпер будуць праведзены – гаворыць пракурор Моніка Стальмах-Цвікоўска:
- Яны перададзеныя ў кафедру судовай медыцыны, каб высветліць, ці магчымая з’яўляецца іх ідэнтыфікацыя. Каб высветліць, з якога часу яны паходзяць, каб высветліць прычыну смерці людзей, астанкі якіх былі знойдзеныя.
Бамбавік В-25 Мітчэл, якім карысталася савецкая армія, быў збіты немцамі 19 студзеня 1945 году над Асвенцымам. Самалёт, якім ляцелі праўдападобна пяць чалавек, разбіўся ў берунскім лесе. Загінулі чатыры члены экіпажа, выжыў камандзір Аляксей Бочын, які паспеў катапультавацца, ён трапіў у нямецкі палон. Вельмі праўдапабодна, што гэта і ёсць астанкі чальцоў экіпажу.
ав