Беларуская Служба

Гэтым разам «Кангрэс 60 мільёнаў» праходзіць у Маямі

25.01.2020 14:11
«Гэта міжнародны праект, які яднае польскіх прадпрыемцаў па ўсім свеце», – менавіта так ахарактарызаваў «Кангрэс 60 мільёнаў» амбасадар Польшчы ў ЗША Пётр Вільчэк.
Kongres 60 milionów w Miami
Kongres 60 milionów w Miamifacebook.com / Kongres 60 Milionów

«Гэта міжнародны праект, які яднае польскіх прадпрыемцаў па ўсім свеце», – менавіта так ахарактарызаваў «Кангрэс 60 мільёнаў» амбасадар Польшчы ў Злучаных Штатах Амерыкі Пётр Вільчэк (Piotr Wilczek).

Амбасадара Вільчэк стаў ганаровым госцем Х «Кангрэсу 60 мільёнаў», які праходзіць у Маямі, штат Фларыда. Пётр Вільчэк, паведаміў што ў Злучаных Штатах праект «Кангрэс 60 мільёнаў» развіваецца цудоўна:

-Палякі могуць уплываць на паглыбленне сувязяў паміж Польшчай і Злучанымі Штатамі. Гэтая група вельмі актыўных людзей дэманструе нам, што гэта магчыма. «Кангрэс 60 мільёнаў» – гэта праект на новае ХХІ стагоддзе.

Асноўная мэтай «Кангрэсу 60 мільёнаў» – інтэграцыя палякаў замежжа і польскі бізнесовых асяродкаў. У Маямі падобная сустрэча адбываецца ўжо ў трэці раз. Назва гэтай ініцыятывы адносіцца да агульнай колькасці прадстаўнікоў польскага народу.    

IAR/эж