Сёлетні Дзень ісламу ў каталіцкай царкве Польшчы адзначаецца пад лозунгам «Хрысціяне і мусульмане на службе паўсюднаму братэрству». Цэнтральныя ўрачыстасці з нагоды Дня ісламу праходзяць у касцёлах Варшавы. Прадстаўнікі абедзвюх рэлігій чытаюць Біблію і Каран, моляцца і дыскутуюць.
Прафесар, чалец Камітэту Канферэнцыі епіскапату Польшчы па справах дыялогу з не хрысціянскімі рэлігіямі Агата Скаўрон-Нальборчык (Agata Skowron-Nalborczyk) заявіла, што ў гадзіны павелічэнне напружанасці на свеце супольная малітва мае асаблівае значэнне:
-Мы браты, мы служым богу і разам молімся. Молімся аб міры, бо вайна датычыць усіх.
Галоўнае мерапрыемства Дня ісламу ў польскім Касцёле праходзіць у Калегіуме Bobolanum у Варшаве. Апроч польскіх мусульманаў на сустрэчы прысутнічаюць амбасадары мусульманскіх дзяржаў у Польшчы.
Дзень ісламу ў Каталіцкім касцёле Польшчы праходзіць штогод, пачынаючы з 2001 года.
IAR/эж