Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда адкрыў VI дабрачынныя спаборніцтвы па гарналыжным спорце «12-гадзінны слаламны марафон Закапанэ-2020».
У марафоне, які працягваецца 12 гадзін, прымаюць удзел польскія чэмпіёны, спартоўцы, а таксама лепшыя трэнеры ды інструктары па горных лыжах. Мэта спаборніцтва – пабіць рэкорд Польшчы ў 12-гадзіннай безупыннай каманднай гонцы на лыжах на сэт-слаламе. Рэкорд на дадзены момант складае 698 кіламетраў.
Прэзідэнт Польшчы прыняў удзел у гонцы і адзначыўшы, – »Марафон складаецца працягваецца 12 гадзін, мэта гэта – пабіць рэкорд, мінулага года і здабыць сродкі на рэабілітацыю дзяцей«.
Асноўная мэта конкурсу – падтрымаць фонд Handicap Zakopane, які займаецца спартыўнай актыўнасцю людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
У дабрачынным марафоне ў горадзе Закапанэ, што на паўднёвым усходзе Польшчы ўдзельнічаў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski):
-Мы тут знаходзімся з сынам, сямейным чынам падтрымліваем акцыю. Я тут праехаў зусім крыху, даслоўна секундачку. Можа гэта нямнога, але для гэтых дзяцей лічыцца ўсё.
Дабрачынны «12-гадзінны слаламны марафон» праходзіць у Польшчы з 2015 года.
IAR/эж