Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы правёў перамовы з канцлерам Нямеччыны

28.01.2020 12:09
Па ініцыятыве польскага прэмʼера закранулася тэма пратэкцыянізму некаторых дзяржаў на рынках сталі, цэменту, угнаенняў, а таксама на рынку шкла.
.   .
М. Маравецкі і А. Меркель падчас сустрэчы ў Берліне PAP/EPA/FILIP SINGER

Бюджэт Еўрапейскага Звязу, падаткі і клімат – гэта галоўныя тэмы сённяшняй ранішняй сустрэчы польскага прэм'ера Матэвуша Маравецкага з федэральным канцлерам Нямеччыны Ангелай Меркель, якая прайшла ў Берліне.

На брыфінгу пасля перамоваў кіраўнік польскага ўраду выказаўся на конт адмысловага Саміту ЕЗ, які будзе прысвечаны супольнаму бюджэту абʼяднання на 2021-2027 гады. Матэвуш Маравецкі ўдакладніў, што гэта будуць складаныя перамовы, але Польшча далучыцца да іх з добрай воляй і жаданнем дасягнуць кампраміс:

-У пытанні супольнага бюджэту мы кладзем націск на сельскую гаспадарку, на палітыку згуртаванасці (то-бок на развіццё інфраструктуры), я гаварыў пра гэта падчас ранішняй сустрэчы.

Падчас перамоваў кіраўнікоў урадаў Польшчы і Нямеччыны, па ініцыятыве польскага прэмʼера закранулася тэма пратэкцыянізму некаторых дзяржаў на рынках сталі, цэменту, угнаенняў, а таксама на рынку шкла.

Таксама Меркель і Маравецкі абмеркавалі вытворчасць электрамабіляў і падатковыя пытанні.

Пасля сустрэчы з канцлерам Нямеччыны, польская дэлегацыя на чале з пэрм’ерам наведвае Музей памяці на тэрыторыі былога канцлагеру Заксенхаўзен.

IAR/эж