Беларуская Служба

З удзелам прэзідэнта Польшчы ў Кракаве адкрылі Генеральнае консульства Аўстрыі

28.01.2020 13:09
Прэзідэнта Польшчы суправаджала першая дама Агата Корнхаўзер-Дуда. 
.
А. Дуда падчас адкрыцця Генконсульства Аўстрыіі ў Кракаве PAP/Jacek Bednarczyk

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыняў удзел ва ўрачыстасці адкрыцця Генеральнага консульства Рэспублікі Аўстрыі Кракаве. Анджэй Дуда выказаў перакананне, што новая аўстрыйская дыпламатычная пляцоўка будзе ствараць новыя абшары супрацоўніцтва:

- Ажыццяўляючы дзяржаўную, адміністрацыйную дзейнасць, выдачу дакументаў, ладзячы культурніцкія мерапрыемствы, хачу, каб пляцоўка квітнела. Спадар амбасадар станоўча адмаўляўся, але я б хацеў, каб спорт таксама заняў месца ў працы вашай пляцоўкі.

Прэзідэнта Польшчы суправаджала першая дама Агата Корнхаўзер-Дуда. Ва ўрачыстасці адкрыцця Генеральнага консульства Аўстрыі ў Кракаве прыняў удзел прэзідэнт краіны Аляксандр Ван дэр Бэлен.

IAR/эж