Беларуская Служба

У Польшчы распачаўся ХІІІ Форум Еўропа-Украіна

04.02.2020 11:12
Прадстаўнікі лакальных уладаў, дыпламатыі, свету палітыкі і бізнесу з некалькіх дзясяткаў еўрапейскіх краін на працягу двух дзён дыскутуюць пра еўрапейска-ўкраінскія стасункі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар. geralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

У мясцовасці Ясёнка, каля Жэшава, прадстаўнікі лакальных уладаў, дыпламатыі, свету палітыкі і бізнесу з некалькіх дзясяткаў еўрапейскіх краін на працягу двух дзён дыскутуюць пра еўрапейска-ўкраінскія стасункі, асабліва ў кантэксце гаспадарчай супрацы. Сёння распачаўся ХІІІ Форум Еўропа-Украіна.

Удзел у форуме прымаюць каля 800 удзельнікаў. У першую чаргу размовы закранаюць гаспадарчыя пытанні, у тым ліку мадэрнізацыю і развіццё эканамічнага патэнцыялу Украіны, супрацу з партнёрамі з Польшчы і іншых еўрапейскіх краін. Гаворыць праграмны каардынатар форуму Яцэк Ключкоўскі:

- Мы стараемся паказаць, якія пытанні ў стасунках Польшчы і Украіны, а таксама іншых еўрапейскіх краін з’яўляецца галоўнымі. Паводле нас, галоўнымі з’яўляюцца гаспадарчыя і інфраструктурныя справы.

Сёлетняя сустрэча праходзіць пад лозунгам: «Новыя магчымасці – старыя пагрозы». Адной з галоўных тэм будзе сітуацыя пасля змены ўлады ва Украіне.

- Новая ўлада, хоць прайшлі 3-4 месяцы ад моманту ўтварэння новага ўраду і пачатку яго працы, надалей з’яўляецца вялікай загадкай для замежных назіральнікаў. Мы б хацелі даведацца, у чым канкрэтна заключаюцца іх планы, але ў падрабязнасцях.

Пра гэтыя падрабязнасці ўдзельнікі будуць размаўляць на больш як 50 дыскусійных панэлях, звязаных з гаспадарчай і палітычнай тэматыкай.

ав