Акторка і выканаўца Катажына Ласка (Katarzyna Łaska) выступіць на ўрачыстасці ўручэння ўзнагародаў Амерыканскай кінаакадэміі ў Лос-Анджэлесе, якая адбудзецца 9 лютага.
Падчас цырымоніі ўручэння галоўнай штогадовай нацыянальная кінапрэміі ЗША полька Катажына Ласка выканае песню «Into the Unknown» (пер. «У невядомае») з амерыканскага анімацыйнага мюзіклу «Халоднае сэрца 2». Гэты музычны твор намінаваны на прэмію «Оскар». Разам з полькай яго заспяваюць восем выканаўцаў, якія дублююць галоўную гераіню мюзіклу ў іншых краінах.
Катажына Ласка ў сацыяльных сетках пераконвала, што для яе гэта надзвычайны час:
-Нас будзе дзевяць. Кожная з нас праспявае хоць адну хвіліначку. Я буду спяваць па-польску. Узрушанае тым, што мяне абралі сярод прадстаўнікоў 46 краінаў. Дзяўчаты цудоўныя, мы фантастычна бавім час.
Нагадаем за «Оскар» у катэгорыі «Лепшы фільм на замежнай мове» змагаецца польская стужка «Божае Цела рэжысёра Яна Камасы (Jan Komasa). Асноўным канкурэнтам польскай карціны з'яўляюцца ўладальнік «Залатой пальмы» Канскага кінафестывалю, карэйская трагікамедыя «Паразіты».
IAR/эж