Міністр інфраструктуры Польшчы Анджэй Адамчык (Andrzej Adamczyk) заявіў, што праграма «Сто кальцавых» ужо падрыхтаваная, а зараз распачынаецца фаза яе выканання. Палітык удакладніў, што вартасць урадавага інфраструктурнага праекту дасягне 28 мільярдаў злотых (прыкладна 6,5 мільярдаў еўра). Праграма «Сто кальцавых» разлічана на 2020-2030 гады.
Міністр інфраструктуры Анджэй Адамчык звярнуў увагу на тое, што дзякуючы будове новых кальцавых аўтадарог, трафік будзе пераразмеркаваны з населеных пунктаў у ваколіцы, што павысіць бяспеку дарожнага руху:
- Палякі маюць права жыць у мясцовасцях, у якіх няма камунікацыйных затораў, праславутых коркаў, у якіх выхлапы не забруджваюць паветра. І нарэшце, у якіх няма неверагодна шуму.
У Міністэрстве інфраструктуры звярнулі ўвагу на тое, што будаўніцтва кальцавых аўтадарог адкрывае новы гаспадарчы патэнцыял абранага рэгіёну. Поўны спіс ста новых кальцавых хутка з’явіцца на адпаведным інтэрнэт-партале 100obwodnic.pl.
IAR/эж