Афрыканская чума свіней (АЧС) нясе смяротную небяспеку для свінняў. На працягу 6 гадоў яе ачагі фіксуюцца ў Польшчы, што ўскладняе экспарт жывёлаў і свініны.
У распрацоўцы вакцыны супраць АЧС удзельнічае Дзяржаўны ветэрынарны інстытут у Пулавах. Яго дырэктар Кшыштаф Нямчук (Krzysztof Niemczuk) паведаміў, што да гэтага часу ўжо быў праведзены шэраг клінічных выпрабаванняў:
-Мы знаходзімся на сусветнай перадавой у галіне распрацоўцы вакцыны супраць АЧС. Гэта да нас звяртаюцца калегі з Еўропы і Злучаных Штатаў. Яны праводзяць свае даследаванні ў тым ліку, карыстаючыся вынікамі нашых даследаванняў. Мы ўжо можам змяняць гены такім чынам, каб змененыя геном АЧС мог даць уласцівы імуналагічны адказ. Дагэтуль ніводзін навуковы асяродак у свеце не змог дасягнуць такіх вынікаў.
Распаўсюд віруса АЧС прыводзіць да таго, што гандлёвыя абмежаванні на Польшчу накладаюцца найбуйнейшымі імпарцёрамі мяса свінні, напрыклад Кітаем. У выпадку экспарту ў краіны Еўрапейскага Звязу абмежаваннямі ахоплены толькі тыя раёны Польшчы, у якіх выяўлена дадзенае захворванне.
Гадавы кошт рынку свініны ў Польшчы складае каля 20 мільярдаў злотых (5 мільярдаў долараў).
IAR/эж