Ян Камаса (Jan Komasa), фільм якога «Божае цела» змагацца за «Оскара» у намінацыі «Лепшы фільм на замежнай мове» заявіў, што на ўрачыстасці прадстаўляе Польшчу. Ян Камаса запэўніў, што падрыхтоўка да цырымоніі ўручэння ўзнагародаў Амерыканскай кінаакадэміі адбываецца на поўную:
- Мы напагатове. Тут спектакль вялікага маштабу, таму трэба яго адрэпетаваць, каб усе ўдалося. Некалькі дзясяткаў мільёнаў людзей перад тэлевізарамі! Тут, у Галівудзе, у Лос-Анджэлесе, гэта сапраўды вялікая падзея. Галівуд увесь заблакаваны, зачыненыя вуліцы, кладуць чырвоныя дарожкі. У нас ёсць цэлая праграма, хто, куды і калі выходзіць. Гэта ўсё запланавана, над гэтым шмат працуюць, каб усё атрымалася.
Ян Камаса прызнаўся, што ўсведамляе, хто ў яго катэгорыі стаў фаварытам - паўднёвакарэйская трагікамедыя «Паразіты».
Цырымонія ўзнагароджання «Оскарамі» пачнецца ў 2 ночы паводле польскага часу, і адпаведна ў 4 ночы паводле мінскага часу.
IAR/эж