Беларуская Служба

Польшча атрымала дадатковы мандат у Еўрапарламенце

11.02.2020 14:46
 Пасля брэксіту, кожная з 27  застаўшыхся дзяржаваў супольнасці атрымала па адным дадатковым мандаце
Dominik Tarczyński
Dominik TarczyńskiPR24

52 другім дэпутат ад Польшчы ў Еўрапейскім парламенце стаў палітык кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Домінік Тарчыньскі (Dominik Tarczyński).

Новы еўрадэпутат ад Польшчы Домінік Тарчыньскі, нягледзячы на тое, што ён нарэшце змог распачаць сваю працу, не цешыцца выхадам Вялікабрытаніі з ЕЗ:

-Заўжды казаў, што брэксіт – гэта памылка, гэткі крок шкодзіць як Вялікабрытаніі так і Еўрапейскаму Звязу. Аднак, я таксама казаў, што трэба паважаць дэмакратычны выбар народа. Калі новая дамова будзе добрай для двух бакоў, страты ад брэксіту будуць зменшаны.
Домінік Тарчыньскі ўвойдзе ў склад Камісіі Еўрапарламента па пытаннях унутранага гандлю.

Нагадаем, Вялікабрытанія ў Парламенце ЕЗ мела 73 мандаты. Пасля брэксіту, кожная з застаўшыхся дзяржаваў супольнасці атрымала па адным дадатковым мандаце, адпаведна з’явіліся 27 новых еўрадэпутатаў. Рэшту мандатаў Злучанага Каралеўства могуць заняць прадстаўнікі чарговых краінаў, які далучацца да Еўрапейскага Звязу. Гаворка ідзе перад усім пра краіны Заходніх Балканаў.

IAR/эж

Вялікабрытанія пакінула Еўрапейскі Звяз

01.02.2020 12:00
За некалькі гадзінаў да выхаду каралеўства з ЕЗ прэм’ер Борыс Джонсан пераконваў у тым, што «цяперака дарога да нацыянальнай еднасці і стварэння роўных шанцаў для ўсіх адкрытая».