«Дзейнічаем разам» – гэта лозунг сёлетняга Дня бяспечнага Інтэрнэту. З гэтай нагоды школы, бібліятэкі, дама культуры і фірмы ладзяць розныя мерапрыемствы, прысвечаныя бяспецы моладзі ў інтэрнэце. На тэрыторыі цэлай Польшчы зарэгістравана 4 тысячы такіх ініцыятыў. Найбуйнейшая ў краіне канферэнцыя на тэму бяспекі маладых карыстальнікаў Інтэрнэту адбываецца ў Варшаве.
Міністр лічбавых тэхналогій Польшчы Марек Загурскі (Marek Zagórski) звярнуў увагу на тое, што цяперашні лозунг Дня бяспечнага Інтэрнэту «Дзейнічаем разам» з’яўялецца канкрэтнай парадай:
-У пытанні бяспекі ў Інтэрнэце, а перш за ўсё бяспекі дзяцей у інтэрнэце, нельга дзейнічаць паасобку. І тут гаворка ідзе як пра звычайных людзей, так і пра ўстановы. Дзейнічаць разам, каб нашы дзеці сапраўды, па магчымасці, быллі абароненыя ад небяспекі. Аднак, вядома, цалкам усе пагрозы ліквідаваць не атрымаецца. Каб абараніць карыстальнікаў Інтэрнэту неабходнае супраца розных установаў.
Завадатарам канферэнцыі ў Варшаве стаў Фонд «Даём дзецям сілу» (Fundacja Dajemy Dzieciom Siłę) і дзяржаўны даследчы інстытут NASK. Дзень бяспечнага Інтэрнэту адзначаецца з 2004 года па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі.
IAR/эж