Беларуская Служба

Распрацаваны доўгатэрміновы фінансавы план будовы Цэнтральнага камунікацыйнага порту

12.02.2020 14:13
Упаўнаважаны ўрада падкрэсліў, што Цэнтральны камунікацыйны порт будзе адкрыты напрыканцы 2027 года.
Projekt Centralnego Portu Komunikacyjnego
Projekt Centralnego Portu KomunikacyjnegoTwitter/Centralny Port Komunikacyjny

Пра гэта падчас пасяджэнне інфраструктурнай камісіі Сейму паведаміў упаўнаважаны ўрада Польшчы па пытаннях будовы Цэнтральнага камунікацыйнага порту (ЦКП) Марцін Горала (Marcin Horała).

Упаўнаважаны ўраду Марцін Гоарала падкрэсліў, што інвестыцыі запатрабуюць вялікіх выдаткаў з дзяржаўнага бюджэту. Спачатку падрабязна з планам азнаёміцца прэм'ер-міністр, а потым дакумент будзе прадстаўлены грамадскасці:

-Будова аэрапорту будзе фіксавацца прыватным капіталам. Аднак на этапе плавання, праектавання неабходныя бюджэтныя выдаткі. Вядомае рэч, дзяржаўныя выдаткі таксама патрэбныя для пракладкі чыгункі і будовы аўтадарог.

Упаўнаважаны ўрада падкрэсліў, што Цэнтральны камунікацыйны порт будзе адкрыты напрыканцы 2027 года. Чакаецца, што новы аэрапорт будзе абслугоўваць 45 мільёнаў пасажыраў штогод. Таксама ў праекце ЦКП прадугледжана яго пазнейшая разбудова, якая дазволіць прымаць штогод нават 100 млн пасажыраў.

IAR/эж