Беларуская Служба

Сейм зацвердзіў бездэфіцытны бюджэт на 2020 год

15.02.2020 10:16
У бюджэце на 2020 год улічаны рост ВУП на 3,7%, гадавая інфляцыя прадугледжваецца на ўзроўні 2,5%.
Posłowie na sali obrad Sejmu
Posłowie na sali obrad SejmuPAP/Rafał Guz

У прынятым Сеймам законе аб бюджэце прадугледжваецца, што дзяржаўныя выдаткі Польшчы складуць больш за 435 мільярдаў злотых (прыкладна 101 мільярд еўра), а гэта значыць столькі ж, што і даходы. Галасавання за блок бюджэтных закон 14 лютага доўжылася некалькі гадзін. Дэпутаты прагаласавалі 111 паправак і некалькі сотняў прапаноў апазіцыі.

Віцэ-міністр фінансаў Польшчы Томаш Рабачыньскі (Tomasz Robaczyński) заявіў, што галоўным прынцыпам прынятага 14 лютага бюджэту з'яўляецца станоўчы баланс выдаткаў і даходаў дзяржавы:

-Выдаткі цалкам пакрываюцца з даходамі. Вядома, гэта не ўсе дзяржаўныя фінансы, але добра, што большая частка сектара дзяржаўных фінансаў,  – ураўнаважаная. Гэта вельмі станоўчы факт, бо выдаткі на абслугоўванне дзяржаўнага доўгу становіцца ўсё менш. У сувязі з гэтым, усё больш сродкаў можна прызначыць на дзяржаўныя выдаткі.

У бюджэце на 2020 год улічаны рост ВУП на 3,7%, гадавая інфляцыя прадугледжваецца на ўзроўні 2,5%.

IAR/эж