Беларуская Служба

Варшава чакае адказу Масквы аб правядзенні жалобных мерапрыемстваў у Катыні

18.02.2020 12:27
Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер пераконваў, што Польшча гатова самастойна зладзіць жалобную ўрачыстасць.
Znicze pod Pałacem Prezydenckim 10 kwietnia 2010 roku
Znicze pod Pałacem Prezydenckim 10 kwietnia 2010 rokuWIKIMEDIA COMMONS/Agata Materowicz/CC BY-SA 3.0

Прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер (Piotr Müller) заявіў, што Варшава чакае адказу расійскіх уладаў з нагоды мерапрыемстваў, прысвечаных гадавінам Катынскага злачынства і катастрофы прэзідэнцкага самалёта Ту-154М.

Мюлер нагадаў, што Польшча накіравала расійскаму ўраду ноту, у якой Варшава выказвае жаданне арганізаваць 10 красавіка памятныя мерапрыемствы ў Катыні і Смаленску. Пётр Мюлер пераконваў, што Польшча гатова самастойна зладзіць жалобную ўрачыстасць:

-Давайце не будзем забываць пра тое, што гэта дыпламатычнае пытанне, я маю на ўвазе, што гэта дыпламатычная працэдура, таму адказ не павінен быць прадстаўлены на працягу аднаго-двух дзён. Фармальна пытанне ўжо было накіравана. 

Прэсавы сакратар польскага ўрада ўдакладніў, што пакуль няма рашэння датычна праграмы візіту. У першай палове сакавіка ўжо павінны быць вырашаны асноўныя пытанні арганізацыі памятных урачыстасцяў у Смаленскай вобласці Расіі.

Нагадаем, 10 красавіка 2010 года пад Смаленскам у авіякатастрофе польскага ўрадавага самалёта Ту-154М загінула 96 чалавек. Сярод загінулых – прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі і яго жонка Марыя. Урадавая дэлегацыя накіроўвалася ў Смаленскую вобласць, каб аддаць даніну пашаны ахвярам Катынскай трагедыі.

IAR/эж


Міністр замежных спраў Польшчы прапанаваў новы алгарытм вяртанне абломкаў урадавага Ту-154М

23.09.2019 12:42
 Міністра паабяцаў забяспечыць Расіі свабодны доступ да абломкаў на патрэбы расійскага следства.