У панядзелак і аўторак (24-25.02) конкурснае журы помніка Варшаўскай бітвы вызначыць найлепшы праект помніка «Цуд на Вісле». За перамогу змагаюцца 58 праектаў.
У конкурсе ўдзельнічаюць архітэктурна– скульптурнай канцэпцыі, у якіх улічана добраўпарадкаванне тэрыторыі, на якой павінен стаяць помнік. Канцэпцыя павінна была мець сучасную форму, улічваюць характар інвестыцыяў і ўпісвацца ў ландшафт і гістарычнае асяродка. Манумент будзе пабудаваны на Плошчы на скрыжаванні (Placu Na Rozdrożu) у Варшаве.
Кіраўнік сталічнага аддзелу рэстаўрацыі помнікаў Міхаіл Красуцкі (Michał Krasucki) нагадаў, што да конкурсу дапушчаныя 85 майстэрняў, якія выканалі фармальныя патрабаванні. Асобы аўтараў праектаў пакуль застаюцца ў таямніцы:
- Гэта вядомыя мастакі, скульптары, якія супрацоўнічалі з архітэктарамі, а не каторыя і з вялікімі архітэктурнымі майстэрнямі. Мы спадзяемся праектаў як з урбаністычна–архітэктурнай канцэпцыяй, так і чыста скульптурныя праекты.
Журы конкурсу на найлепшы праект помніка Варшаўскай бітвы налічвае 20 чалавек. Гэта прадстаўнікі гораду, Міністэрства культуры і спецыялісты, звязаныя з музеямі, архітэктары, горадабудаўнікі, гісторыкі ды скульптары. Імя пераможцы абвесцяць 27 лютага.
Нагадаем, Польшча рыхтуецца да святкавання сотай гадавіны Варшаўскай бітвы. 13-25 жніўня 1920 года польская армія спыніла бальшавіцкую навалу на Еўропу.
PR24/эж