Беларуская Служба

У Польшчы расце беспрацоўе

25.02.2020 14:23
Узровень беспрацоўя ў студзені ў Польшчы вырас да 5,5%.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Wilfried Pohnke from Pixabay/CC0

Апошнія дадзеныя паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.

У снежні 2019 года беспрацоўе ў Польшчы было на ўзроўні 5,2%.

Рост беспрацоўя ў студзені з'яўляецца пастаяннай тэндэнцыяй, і з сакавіка па красавік беспрацоўе будзе змяншацца, – зазначыла намеснік міністра па справах сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі Аліна Новак.

- Я ўпэўненая, што ў наступных месяцах беспрацоўе будзе скарачацца. У студзені нязначна беспрацоўе вырасла, але так рэгулярна здараецца штогод. Канчаюцца сезонныя дамовы, праца ў сельскай гаспадарцы, завяршаюцца праграмы актывізацыі. Гэта тэндэнцыя.

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у бюро па працаўладкаванні ў студзені, склала 922,2 тысячы чалавек.

Намесніца міністра Аліна Новак дадала, што за апошнія 30 гадоў студзень бягучага года стаў першым, калі колькасць беспрацоўных апусцілася ніжэй за мільён чалавек.

ПР/юл