Беларуская Служба

Польшча павялічыць здабычу нафты ў Паўночным моры

25.02.2020 15:45
Пачатак паставак сыравіны з новага радовішча запланаваны на сакавік.
Здымак мае ілюстрацыйны характарImage by Kristina Kasputienė from Pixabay /CC0

Польская нафтагазавая кампанія (скар. PGNiG) паведаміла, што Нарвежская дырэкцыя па нафце пагадзілася дазволіць дабычу сырой нафты і прыроднага газу з радовішча Скагул у Паўночным моры. Запуск новага радовішча азначае дадатковы прыбытак для Польшчы.

PGNiG Upstream Norway, даччыная кампанія PGNiG, мае 35: долю ў радовішчы Скагул. Яно было адкрыта ў 2010 годзе. Запасы вуглевадародаў на радовішчы, якія належаць PGNiG, складаюць прыблізна тры мільёны 300 тысяч boe, то бок эквівалент барэля нафты. Кампанія мяркуе, што павелічэнне ўласнай вытворчасці ў сувязі з пачаткам здабычы з новага радовішча складзе больш за 4000 boe у дзень.

PGNiG працуе ў Нарвегіі з 2007 года. У цяперашні час кампанія дабывае нафту і прыродны газ з пяці радовішчаў у гэтай краіне. Інвестыцыйна-аналітычныя парцы вядуцца на шасці новых радовішчах.

Інтэнсіфікацыя набыцця радовішчаў за апошнія тры гады дазволіла кампаніі павялічыць запасы прыроднага газу і нафты з 80 мільёнаў да каля 200 мільёнаў boe.

ПР/юл