Больш за 20 чалавек у Польшчы падазраюцца ў заражэнні каронавірусам, але да гэтага часу ні адзін выпадак не пацверджаны. «Гэтыя людзі праходзяць аналізы на наяўнасць каронавіруса», – паведаміў міністр аховы здароўя Польшчы Лукаш Шумоўскі (Łukasz Szumowski).
- Узятыя пробы слізістай абалонкі, праводзіцца праверка на наяўнасць генетычнага коду віруса ў клетках пацыентаў. І толькі пасля мы зможам сказаць, ці дадзены чалавек інфікаваны каронавірусам ці не. На гэты момант няма ні аднаго пацверджанага заражэння каронавірусам у Польшчы.
Аналізы праводзяцца ў дзвюх лабараторыях у Варшаве. Падрыхтаваныя да працы таксама лабараторыі ў Ольштыне, Гданьску, Жешаве, Познані і Катавіцах.
яс