Чачэнскі блогер Тумса Абдурахманаў быў дастаўлены ў шпіталь пасля нападу злачынцы, які трапіў у яго кватэру. Чачэнец жыве ў Польшчы, дзе падаў заяву на палітычны прытулак.
Блогер здабыў папулярнасць пасля таго, як пачаў публічна дыскутаваць з чачэнскімі чыноўнікамі. Пасля адной такой спрэчкі са спікерам парламента Чачні Магамедам Даўдавым, адзін з блізкіх паплечнікаў прэзідэнта рэспублікі Рамзана Кадырава абвясціў «крывавую помсту», паведамляе kavkaz-uzel.eu.
Напад адбыўся ў сераду днём. Зламыснік трапіў у кватэру блогера, калі той спаў, і паспрабаваў забіць яго малатком, паведаміў партал чачэнскай асацыяцыі Вайфонд.
Падчас бою з нападнікам Абдурахману ўдалося раззброіць меркаванага забойцу і выклікаць паліцыю.
ПР/юл