Беларуская Служба

Польшча аддае даніну пашаны «Выклятым жаўнерам»

01.03.2020 13:37
Самай маштабнай памятнай ініцыятывай традыцыйна з'яўляецца «Воўчы бег», які праходзіць больш чым у 370 мясцовасцях Польшчы і усяго свету. 
.      -
А. Дуда падчас "Воўчага бегу" у Мінску-Мазавецкім PAP/Przemysław Piątkowski

Ужо ў дзясяты раз Польшча адзначае Нацыянальны Дзень памяці «Выклятых жаўнераў». «Выклятыя жаўнеры» не прызналі завяршэнне Другой сусветнай вайны і працягнулі са зброяй у руках змагацца супраць новага ворага – савецкай улады. Іх зацята пераследавалі і вынішчалі спецслужбы, а камуністычная прапаганда зрабіла з іх бандытаў.

1 сакавіка па ўсёй Польшчы праходзяць мерапрыемствы ў памяць пра герояў антыкамуністычнага падполля.

Самай маштабнай памятнай ініцыятыва традыцыйна з'яўляецца «Воўчы бег». Гэтыя забегі праходзяць больш чым у 370 мясцовасцях не толькі ў Польшчы, але і па ўсім свеце. У адным з такіх забегаў, які праходзіць у Мінску-Мазавецкім, прыняў удзел прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда:

-Як калісьці пісаў Збігнеў Герберт, яны жылі «воўчым правам», гісторыя пра іх маўчыць. Пасля іх на крохкім снезе застаўлюся воўчы след... І гэтымі слядамі мы зараз пабяжым.

У «Воўчым бегу» у Мінску-Мазавецкім стартавала 150 спартсменаў на дзвюх дыстанцыях – 5 кіламетраў і 1963 метры. Другая адлегласць – сімвалічная згадка аб даце смерці апошняга з «Выклятых жаўнераў» – Юзэфа Франчака (Józefa Franczaka).

Упершыню Нацыянальны дзень памяці «Выклятых жаўнераў», у якасці штогадовага нацыянальнага свята, адзначылі 1 сакавіка 2011 года.

У гэты дзень у 1951 годзе ў варшаўская турме на Макотаве спецслужбы замардавалі лідараў апошняй агульнапольскай канспірацыйнай арганізацыі, якая з 1945 году зацята працягвала барацьбу Арміі Краёвай.

IAR/PAP/эж