Беларуская Служба

У Польшчы колькасць смяротных ахвяр каранавіруса вырасла да 12 чалавек

25.03.2020 11:16
Колькасць інфікаваных у Польшчы грамадзян вырасла да 927 чалавек.
Карэта хуткай дапамогі Дзяржаўнай службы хуткай медыцынскай дапамогі Польшчы PAP/Jakub Kaczmarczyk

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што колькасць смяротных ахвяр каранавіруса ў краіне павялічылася да 12 чалавек. Ноччу ў шпіталі ва Уроцлаве памерлі двое мужчын ва ўзросце 41 і 71 гадоў, якія мелі таксама іншыя хранічныя хваробы. Ведамства аховы здароўя паінфармавала пра 26 новых выпадкаў заражэння вірусам у краіне. Такім чынам, колькасць інфікаваных у Польшчы грамадзян вырасла да 927 чалавек.

вс