Беларуская Служба

Польшча прадоўжыла закрыццё межаў да 13 красавіка

25.03.2020 16:44
Граніцы краіны застаюцца адкрытымі для палякаў, якія вяртаюцца ў краіну, і іншаземцаў, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Польшчы.
       . 24  2020
Пешаходны КПП «Дарагуск» на мяжы Польшчы і Украіны. 24 сакавіка 2020 года PAP/Wojtek Jargiło

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса польскія межы застануцца зачыненымі, заявіў міністр унутраных спраў Польшчы Мар'юш Каміньскі. Пры гэтым кіраўнік МУС адзначыў, што абмежаванні не закрануць перавозкі грузаў.

У сувязі з эпідэміяй каранавіруса ў Еўропе Польшча закрыла межы 15 сакавіка тэрмінам на 10 дзён. Згодна з нормамі міжнароднага права, гэта рашэнне было падоўжанае яшчэ на 20 дзён. Такім чынам, межы дзяржавы застануцца зачыненымі да 13 красавіка, сказаў Марʼюш Каміньскі.

Граніцы краіны застаюцца адкрытымі для палякаў, якія вяртаюцца ў краіну, і іншаземцаў, якія пастаянна жывуць на тэрыторыі Польшчы. Пасля перасячэння мяжы яны павінны самаізалявацца на два тыдні.

Адначасова па замове ўраду Польшчы польская нацыянальная авіякампанія LOT адкрыла чартарныя рэйсы з розных куткоў Еўропы і свету, дзе знаходзяцца палякі, якія пажадалі вярнуцца дадому. Да білету даплачвае бюджэт краіны. На сёння на радзіму вярнулася больш за 34 тыс. палякаў. Акцыя працягнецца да 11 красавіка.

вс