Беларуская Служба

Каранціннае абмежаванне ўводзіцца на малы памежны рух

27.03.2020 11:19
Між тым у Польшчы з пачатку пандэміі SARS-CoV – 2 пацверджана больш за 1240 выпадкаў заражэння, памерлі 16 чалавек. 
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePAP/Darek Delmanowicz

Прэсавы сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер паведаміў, што новыя абмежаванні, звязаныя з эпідэміяй каранавіруса, таксама ахопяць людзей, які карыстаюцца так званым малым памежным рухам. Гэта тычыцца ў першую чаргу палякаў, якія працуюць за мяжой.

Пётр Мюлер адзначыў, што да гэтага часу малы памежны рух не быў ахоплены правіламі каранціну:

-Зараз гэтыя змены набіраюць моц, але мы прадугледзелі некалькі дзён для гэтых людзей, каб яны маглі даставацца да новай сітуацыі. Яны павінны вырашыць, ці застаюцца з таго боку і працягваюць працаваць, ці застаюцца ў Польшчы і выконваюць нейкія іншыя абавязкі. Мы павінны як мага лепш забяспечыць нашыя межы.

Прэс-сакратар польскага ўрада падкрэсліў, што кіроўцы фур па-ранейшаму будуць выключаны з правілаў каранціну. 27 сакавіка праходзіць чарговае пасяджэнне Урадавай групы кіравання ў крызісных сітуацыях. Сярод тэмаў – сітуацыя на памежных пераходах.

Між тым у Польшчы з пачатку пандэміі SARS-CoV – 2 пацверджана больш за 1240 выпадкаў заражэння, памерлі 16 чалавек. Больш за ўсё інфікаваных знаходзіцца ў сталічным рэгіёне на Мазоўшы, а меней за ўсё ля мяжы з Беларуссю – на Падляшшы.

IAR/TVN/эж