Беларуская Служба

Прэм’ер Польшчы заклікаў Сейм спраўна зацвердзіць «антыкрызісны шчыт»

27.03.2020 14:32
Праект так званага «антыкрызіснага шчыта» прадугледжвае дзяржаўную падтрымку гаспадрцы  ў памеры каля 47 млрд еўра.
Premier RP Mateusz Morawiecki przemawia na sali obrad podczas drugiego dnia posiedzenia Sejmu
Premier RP Mateusz Morawiecki przemawia na sali obrad podczas drugiego dnia posiedzenia Sejmu PAP/Leszek Szymański

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі звярнуўся да ўсіх парламенцкіх партыяў з просьбай прыняць пакет законаў вядомы пад назвай «антыкрызісны шчыт». На часткова аддаленым пасяджэнні Сейма кіраўнік урада падкрэсліў, што падчас такога крызісу кожны дзень мае вялікае значэнне:

-Прашу, шаноўны сход, усіх у атмасферы згоды прагаласаваць за наш пакет сёння. Наш «антыкрызісны шчыт» з’яўляецца добрай прыладай падчас гэтага этапу змагання з кранавірусам. Мы павінны дзейнічаць імкліва. Мы хочам прывесці да таго, каб «антыкрызісны шчыт» пачаў дзейнічаць у бліжэйшыя дні.

Праект так званага «антыкрызіснага шчыта» урад абмеркаваў з грамадствам і прадстаўнікамі ўсіх парламенцкіх груповак. Ён прадугледжвае дзяржаўную падтрымку гаспадрцы  ў памеры каля 47 млрд еўра.

«Антыкрызісны шчыт» складаецца з пяці абшараў: падтрымка сістэмы аховы здароўя, бяспека фінансавай сістэмы, падтрымка прадпрымальнікаў і дзяржаўных інвестыцыяў, а таксама – што для ўрада зʼяўляецца прыярытэтам – захаванне працоўных месцаў.

«Працадаўца можа знізіць на 20% заработную плату і працоўны час – аднак не менш чым на няпоўны працоўны дзень. Дзяржава і працадаўца бяруць на сябе выдаткі на палову заробку», – патлумачыла праект антыкрызіснага заканадаўства Марлена Малонг, міністр сямʼі, працы і сацыяльнай палітыкі.

Між тым у Польшчы з пачатку пандэміі SARS-CoV – 2 пацверджана больш за 1240 выпадкаў заражэння, памерлі 16 чалавек. Больш за ўсё інфікаваных знаходзіцца ў сталічным рэгіёне на Мазоўшы, а меней за ўсё ля мяжы з Беларуссю – на Падляшшы.

IAR/эж