Беларуская Служба

Легендарны ансамбль «Сілезія» далучыўся да барацьбы з кранавірусам

29.03.2020 15:23
У кравецкіх майстэрнях ансамбля, дзе звычайна ствараюцца элементы сцэнічных касцюмаў, зараз працягваецца выраб масак.
Zbigniew Cierniak, dyrektor zespołu pieśni i tańca Śląsk oraz Dorota Sitek i Katarzyna Winiarczyk-Staszyńska z zespołu
Zbigniew Cierniak, dyrektor zespołu pieśni i tańca Śląsk oraz Dorota Sitek i Katarzyna Winiarczyk-Staszyńska z zespołuMarcin Kusy/Polskie Radio

Некалькі сотняў медычных масак пашылі на гэтым тыдні супрацоўнікі славутага польскага Ансамбля песні і танца «Сілезія». У кравецкіх майстэрнях ансамбля, дзе звычайна ствараюцца элементы сцэнічных касцюмаў, зараз працягваецца выраб масак, прызначаных для абароны ад каранівруса, – кажа дырэктар Ансамблю «Сілезія» Збігнеў Церняк:

-Наша працоўня звычайна шыла касцюмы. Адпаведна ў нас няма сумневу, што там працуюць вельмі здольныя краўчыхі.

Паводле кіраўніка калектыву «Сілезія», швейная майстэрня здольная вырабляць да тысячы масак на тыдзень, умовай з'яўляецца атрыманне патрэбнага матэрыялу. Першая партыя была створана з тканіны, прызначанай для пашыву сцэнічных касцюмаў.

Нагадаем Польшча жыве ў абвешчаным стане эпідэміі кранаівруса. Дзейнічае забарона на знаходжанне разам больш за двух чалавек. Жыхары Польшчы абавязаны пазбягаць залішняй актыўнасці на вуліцы. Дазваляецца пакідаць жытло толькі з мэтай паходу ў краму, аптэку, да лекара а таксама, каб трапіць на працу.

Стан эпідэміі будзе дзейнічаць да 11 красавіка.

IAR/эж