Кожны дзень у Польшчу прыбываюць самалёты з медыцынскім абсталяваннем, якое неабходнае для барацьбы з эпідэміяй каранавіруса SARS-CoV-2. Пра гэта паведаміў кіраўнік Канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык у эфіры Польскага радыё.
Паводле палітыка, медыцынскія грузы дастаўляюцца не толькі з Кітая, але і з Турцыі. Сёння чакаецца прызямленне чарговых самалётаў са стратэгічным фрахтам.
Як паведамлялася, у аўторак самалёт Антонаў Ан-225 «Мрыя», самае вялікае паветранае судна ў свеце, даставіў з Кітая ў Варшаву сродкі індывідуальнай абароны, а таксама медыцынскае абсталяванне, неабходнае для лячэння пацыентаў, хворых на COVID-19. Груз і яго дастаўку аплацілі дзве дзяржаўныя кампаніі – горназдабываючы канцэрн KGHM і паліўны LOTOS.
вс