Віцэ-міністр здароўя Вальдэмар Краска паінфармаваў, што ў Польшчу дастаўленыя хуткія тэсты на каранавірус. Яны даюць магчымасць праводзіць хуткую дыягностыку. Вынік вядомы на працягу 15 хвілін.
У суботу адпаведныя службы будуць правяраць іх дакладнасць. –Мы хочам ведаць, як гэтыя тэсты будуць правярацца ў асоб, якія ўжо заражаныя каранавірусам. Мы хочам мець пэўнасць, што яны з’яўляюцца верагоднымі, – гаворыць віцэ-міністр здароўя.
Вальдэмар Краска сказаў, што з новымі тэстамі звязаныя вялікія спадзяванні, паколькі яны дазволяць хутчэй праводзіць тэсты ў медперсаналу. Намеснік міністра паведаміў, што на працягу апошніх сутак у Польшчы былі праведзены 13200 тэстаў.
А дадзены момант у Польшчы пацверджаныя 8563 выпадкаў заражэння каранавірусам, памерла 339 чалавек. 981 асоба выздаравела.
ав