Анджэй Дуда пажадаў праваслаўным хрысціянам і вернікам іншых усходніх цэркваў здаровай і спакойнай Пасхі.
Прэзідэнт Анджэй Дуда павіншаваў святароў і вернікаў грэка-каталіцкай царквы, праваслаўных і іншых усходніх хрысціянскіх цэркваў у Польшчы, якія адзначаюць цяпер Пасху. Кіраўнік польскай дзяржавы падкрэсліў, што для іх гэта свята радасці, пераможнай надзеі і салідарнасці.
«Прыміце найлепшыя пажаданні здаровага, прыемнага і спакойнага свята! Хрыстос уваскрос!», – адзначыў у спецыяльным пасланні прэзідэнт Польшчы.
Андрэй Дуда дадаў, што ўсе добрыя пачуцці, якія зыходзяць ад велікодных святаў, застаюцца назаўжды, спрыяючы эфектыўнаму вырашэнню агульных праблем і стварэнню шчаслівай будучыні Айчыны.
ав