Намеснік міністра аховы здароўя Польшчы Вальдэмар Краска паведаміў, што краіна валодае дастатковай колькасцю тэстаў і лабараторыяў. Цяперашнія магчымасці Польшчы – 20 тысяч тэстаў за суткі.
Тым не менш, намеснік міністра аховы здароўя дадаў, што Польшчы праводзіць занадта мала тэстаў на наяўнасць кітайскага патагену. Вальдэмар Краска паведаміў, што над удасканаленнем працэсу тэставання ўвесь час працуюць ваяводскія каардынатары:
-Мы хочам палепшыць працэс перадачы проб на аналіз у лабараторыі, якія маюць вялікія аператыўныя магутнасці. З гэтай мэтай былі прызначаны ваяводскія каардынатары, якія сістэматычна займаюцца дадзенай лагістыкай. Перакананы, што з дня на дзень, мы будзем рабіць яшчэ больш тэстаў.
Апоўдні 21 красавіка ў Польшчы было выяўлена 9737 носьбітаў кранавіруса, ад гэтай хваробы 385 пацыентаў памерлі.
IAR/эж