Беларуская Служба

Падчас прэзідэнцкіх выбараў палякі змогуць прагаласаваць за мяжой

02.05.2020 12:58
Плануецца праца 162 ўчасткаў для галасавання ў розных краінах свету.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjnePAP/Tytus Żmijewski

Прэзідэнцкія выбары запланаваныя на 10 траўня. Выдадзена распараджэнне міністра замежных спраў Польшчы Яцэка Чапутовіча аб стварэнні ўчасткаў для галасавання за мяжой. У адпаведнасці з гэтай пастановай, паўсталі 162 выбарчыя ўчасткі для галасавання ў розных краінах свету. Ужо больш за 21,3 тыс. грамадзянаў Польшчы запісаліся ў адпаведныя спісы выбарцаў, па-за межамі краіны.

Тым часам у Сенаце па-ранейшаму вядзецца разгляд зменаў у выбарчым заканадаўстве, прапанаваных кіроўнай партыяй «Права і справядлівасць». Змяненне выбарчага заканадаўства крытыкуе ўся апазіцыя, а супраць яго прыняцця прагаласавала нават частка кіроўнай кааліцыі – партыя «Паразуменне».

Калі новаўвядзенні ўступяць у сілу, то міністр замежных спраў выдасць чарговае распараджэнне аб зацвярджэнні ўчасткаў для галасавання, якія будуць знаходзіцца ў польскіх дыпламатычных місіях.

PR/эж