Беларуская Служба

Палякаў замежжа павіншавала прэзідэнцкая пара

02.05.2020 14:21
 «Я дзякую за вернасць свайму паходжанню і беражлівае стаўленне да польскасці», – сказаў польскі лідар.
     -
Прэзідэнт Дуда з жонкай Агата Корнхаузэр-Дудай Prezydent.pl

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда і яго жонка Агата Корнхаузэр-Дуда павіншавалі палякаў, якія пражываюць за межамі Польшчы. «Я дзякую за вернасць свайму паходжанню і беражлівае стаўленне да польскасці», – сказаў польскі лідар.

Як нагадаў кіраўнік дзяржавы Анджэй Дуда, за межамі Польшчы жывуць 20 мільёнаў палякаў і людзей польскага паходжання:

-Пакаленні палякаў аказваліся на чужыне, бо так на працягу стагоддзяў складвалася няпростая польская гісторыя. Прагнучы свабоды, у пошуках хлеба і лепшага жыцця, вы прыкладалі намаганні для таго, каб будаваць новы дом удалечыні ад роднай краіны. Спадчына нацыянальнай гісторыі нас заўсёды моцна аб'ядноўвала. Нашу патрыятычнае адзінства заўсёды будзе дэманстраваць бела-чырвоны сцяг, свята якога мы сёння адзначаем. Сцяг – знак нашай ідэнтычнасці і адзінства.

2 траўня ў Польшчы адзначаецца Дзень палякаў замежжа, а таксама Дзень Сцяга. За межамі Польшчы пражывае прыкладна 20 мільёнаў чалавек, якія прызнаюць сваё польскае паходжанне. Самая шматлікая група жыве ў Злучаных Штатах Амерыкі. Там іх 10 мільёнаў. Вялікая польская дыяспара ў Бразіліі, Канадзе, Вялікабрытаніі, Францыі і Германіі. Акрамя гэтага, палякі жывуць у Літве, Беларусі і Украіне.

IAR/эж