Беларуская Служба

Сусветныя лідары віншуюць палякаў са Святам Канстытуцыі 3 траўня

03.05.2020 13:04
 «Дух гэтай Канстытуцыі і яе асноўныя палажэнні не губляюць актуальнасці і сёння, – напісаў літоўскі лідар Гітанас Наўседа.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/Velishchuk Yevhen

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп павіншаваў Польшчу са святам Канстытуцыі 3 траўня. У прывітальным лісце прэзідэнта, накіраваным Анджэю Дудзе, Трамп падкрэсліў, што прынятая больш за 200 гадоў таму польская Канстытуцыя з'яўляецца «прыкладам агульных дэмакратычных каштоўнасцяў, якія ў далейшым прызнаюць абедзве дзяржавы і якія ляжаць у аснове блізкіх польска-амерыканскіх двухбаковых стасункаў».

Віншаванні з нагоды свята Канстытуцыі 3 траўня даслаў таксама прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. У прывітальным лісце літоўскі кіраўнік напісаў, што Канстытуцыя Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў была прынятая 3 траўня 1791 года і ўвайшла ў гісторыю як першы ў Еўропе асноўны закон. «Дух гэтай Канстытуцыі і яе асноўныя палажэнні не губляюць актуальнасці і сёння, – напісаў Гітанас Наўседа. – Лозунг «За нашу і вашу свабоду» быў натхненнем для многіх пакаленняў у барацьбе з свабоду, незалежнасць і дэмакратыю«. Прэзідэнт Літвы падкрэсліў, што актуальная супрацоўніцтва абедзвюх краін у рамках Еўрапейскага Звзяу і НАТА паказвае, што Польшча застаецца найбліжэйшым суседам Літвы, а краіны разам змагаюцца з аднолькавымі выклікамі.

Віншавальныя тэлеграмы з нагоды 229-годдзя Канстытуцыі 3 траўня ў Польшчу даслалі, у прыватнасці, прэзідэнты ФРГ, Італіі, Расіі, Паўднёвай Карэі, Вугоршчыны ды Ірландыі.

PAP/IAR/PR/эж