Беларуская Служба

Кандыдатка ў прэзідэнты ад «Грамадзянскай платформы» заклікала чытаць Канстытуцыю

03.05.2020 14:27
Малгажата Кідава-Блоньска заявіла, што варта памятаць не толькі пра стваральнікаў Канстытуцыі 3 траўня, але і пра ўсіх, хто імкнуўся да таго, каб Польшча была лепшай, больш справядлівай і больш сучаснай дзяржавай:
Małgorzata Kidawa-Błońska
Małgorzata Kidawa-Błońska PAP/Jakub Kaczmarczyk

З нагоды Нацыянальнага свята Канстытуцыі 3 траўня намеснік старшыні Сейма Польшчы Малгажата Кідава-Блоньска распачала ў Варшаве акцыю «Чытанне Канстытуцыі».

Вылучэнка апазіцыйнай «Грамадзянскай кааліцыі» Малгажата Кідава-Блоньска сказала на брыфінгу для прэсы, што сёння варта памятаць не толькі пра стваральнікаў Канстытуцыі 3 траўня, але і пра ўсіх, хто імкнуўся да таго, каб Польшча была лепшай, больш справядлівай і больш сучаснай дзяржавай:

-Цягам стагоддзяў людзі хацелі, каб Польшча была выключнай краінай. Палякі дамагаліся, каб іх правы былі абароненыя. Канстытуцыя дадзена для таго, каб мы – грамадзяне адчувалі сябе ў бяспецы. Мы, грамадзяне, разам прымаючы канстытуцыю, ведаем, што яна з’яўляецца падмуркам нашага грамадскага жыцця, каб аніякая ўлада не змагла пазбавіць нас правоў.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе ўжо праз тыдзень – 10 траўня. Упершыню волевыяўлення палякаў адбудзецца завочна, то-бок, па пошце.

IAR/эж