Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда ўручыў генеральскія пагоны высокапастаўленым афіцэрам Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы. Да звання надбрыгадзіра пажарнай службы (аналагічнае званне ў войску – генерал-маёр – рэд.) павышаныя начальнік Дзяржаўнай пажарнай службы Польшчы Анджэй Бартковяк і начальнік Люблінскай ваяводскай пажарнай службы Гжэгаж Аліноўскі.
Прэзідэнт падзякаваў усім польскім пажарным за цяжкую, мужную і ахвярную службу. Віншаванні з нагоды прафесійнага свята пажарным перадаў таксама прэм'ер-міністр краіны Матэвуш Маравецкі.
Сёння адзначаецца Міжнародны дзень пажарных. Заступнікам пажарных зʼяўляецца рымскі легіянер, святы Фларыян Лархскі.
вс