Пра гэта Лукаш Шумоўскі заявіў у эфіры аднаго з польскіх тэлеканалаў. Адказваючы на пытанне пра фактычны памер эпідэміі Sars-Cov-2, палітык выказаў меркавання, што ў краіне налічваецца прыкладна 20-30 тысяч яе носьбітаў.
Міністр Шумоўскі паведаміў, што, паводле падлікаў, у цяперашні час у Польшчы інфікаваная асоба перадае вірус не больш чым аднаму чарговаму чалавеку:
- Гэта значыць, што мы хутка выяўляем хворых, у гэтым і заключаецца эпідэмічны кантроль.
Паводле апошніх звестак Міністэрства аховы здароўя, дагэтуль каранавірусная інфекцыя была лабараторна пацверджаная больш чым у 14 тыс. чалавек. З іх 4280 чалавек ачунялі, а 700 памерлі.
TVP/эж