Кіраўнік канцылярыі прэм'ер-міністра Польшчы Міхал Дворчык заявіў, што дзяржаўныя ўстановы гатовыя да правядзення завочнага галасавання на прэзідэнцкіх выбарах. Міхал Дворчык адзначыў, што правядзенне выбараў у канстытуцыйны тэрмін неабходна для захавання стабільнасці дзяржавы.
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра апісаў працэс завочнага галасавання, за правядзенне якога адказвае Польская пошта, якая дашле палякам выбарчыя пакеты. Міхал Дворчык удакладніў, што ў ім павінен быць бюлетэнь, канверт для яго, інструкцыя па галасаванні, заява аб асабістым і таемным галасаванні і канверт зваротнай сувязі:
-Пасля запаўнення дакументаў, выбарцы змесцяць пакет у спецыяльна падрыхтаваную паштовую скрыню, якая будзе ўсталявана на тэрыторыі дадзенага раёну. Колькасць сябраў камісіі будзе абмежаваная, каб, з аднаго боку, забяспечыць дэмакратычны, празрысты падлік галасоў і ўвесь выбарчы працэс, а з другога – каб захаваць эпідэміялагічную бяспеку.
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра таксама выказаў надзею, што дзякуючы супрацоўніцтву ўсіх палітычных сілаў у Польшчы галасаванне будзе праведзена эфектыўна і бяспечна. Міхал Дворчык адзначыў, што завочная форма правядзення выбараў будзе найбольш бяспечнай у сітуацыі эпідэміялагічнай пагрозы.
PR/эж