Беларуская Служба

Сенат не адобрыў закону аб галасаванні па пошце

06.05.2020 08:54
Для пераадолення сенацкага вета ў ніжняй палаце неабходна абсалютная большасць галасоў дэпутатаў.
Transmisja obrad Senatu
Transmisja obrad SenatuPAP/Radek Pietruszka

Сенат Польшчы адхіліў закон аб завочным галасаванні на выбарах прэзідэнта, першы тур якіх пачаткова быў прызначаны на 10 траўня. Гэтае рашэнне падтрымалі 50 сенатараў, супраць было 35, ад галасавання ўстрымаўся адзін парламентарый.

Учорашняе рашэнне верхняй палаты польскага парламента азначае, што закон вернецца на перагляд у Сейм. Для пераадолення сенацкага вета ў ніжняй палаце неабходна абсалютная большасць галасоў дэпутатаў.

Раней старшыня Сейма Эльжбета Вітэк звярнулася ў Дзяржаўную выбарчую камісію з пытаннем, ці ў стане яна правесці выбары прэзідэнта 10 траўня. У аўторак вечарам старшыня Дзяржаўнай выбарчай камісіі Польшчы ў адказ на ліст спікеркі паведаміў, што правядзенне выбараў Прэзідэнта Рэспублікі 10 траўня 2020 года немагчымае з юрыдычных і арганізацыйных прычын.

Эльжбета Вітэк паведаміла таксама, што ў сераду раніцай унясе ў Канстытуцыйны суд хадайніцтва з пытаннем аб тым, ці перанос даты выбараў адпавядае Канстытуцыі.

Закон аб асаблівых правілах правядзення прэзідэнцкіх выбараў 2020 годзе быў прыняты Сеймам 6 красавіка па ініцыятыве кіруючай партыі «Права і справядлівасць». Дакумент прадугледжвае, што галасаванне на выбарах прэзідэнта павінна прайсці па пошце.

PR/эж

Хадэкі Еўрапарламенту заклікаюць польскі ўрад перанесці прэзідэнцкія выбары

27.04.2020 16:17
Былая прэм’ер Польшчы Бэата Шыдла падкрэсліла, што, паводле Канстытуцыі, выбары павінны адбыцца.

Падчас прэзідэнцкіх выбараў палякі змогуць прагаласаваць за мяжой

02.05.2020 12:58
Плануецца праца 162 ўчасткаў для галасавання ў розных краінах свету.

Малаверагодна, каб прэзідэнцкія выбары адбыліся ў Польшчы 10 траўня

04.05.2020 15:08
Польская Пошта рыхтуецца правесці галасаванне, хаця ўжо нават галоўныя палітыкі кіроўнай партыі пачынаюць страчваць веру, што ўдасца яго зладзіць.

Дзяржаўныя ўстановы гатовыя да галасавання па пошце

05.05.2020 15:03
За правядзенне завочнага галасавання адказвае Польская пошта, якая дашле палякам выбарчыя пакеты.