Беларуская Служба

У Польшчы назіраецца рост ліку ачунялых пасля каранавіруса

06.05.2020 14:02
Праз эпідэмію кранавіруса ў Польшчы на каранціне прыбывае больш за сто тысяч чалавек.
 .
Эпідэмія каранавіруса. Пусты цэнтр ВаршавыPAP/Paweł Supernak

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб тым, што ўсяго лабараторныя аналізы выявілі 14 тысяч 647 носьбітаў Sars-Cov-2. Станам на 6 траўня ў выніку гэтай хваробы памерлі 723 жыхары Польшчы, а выздаравелі больш за 4,5 тысячы.

Прэсавы сакратар Міністэрства аховы здароўя Войцех Андрусевіч сказаў, што назіраецца даволі вялікі рост выздараўлення:

-Сёння амаль чатырыста чалавек былі выпісаны з лякарняў або завяршылі хатнюю ізаляцыю з адмоўным вынікам тэсту на каранвірус – гэта здаровыя людзі.

Праз эпідэмію кранавіруса ў Польшчы на каранціне прыбывае больш за сто тысяч чалавек.

IAR/эж