Беларуская Служба

Травеньскія залевы не спыняць пагрозы засухі

06.05.2020 15:21
Найбольшую колькасць ападкаў зафіксавалі вымяральныя станцыі ў раёне вадазбору Буга.
Дождж у КатавіцахPAP/Andrzej Grygiel

За апошнія суткі ападкі былі зафіксаваныя на тэрыторыі амаль усёй Польшчы, паведамляе Інстытут метэаралогіі і воднай гаспадаркі. Усё менш і менш станцый замеру ўзроўню вады натуюць паніжаныя адзнакі.

– Каб перадухіліць гідралагічную засуху, нам трэба каля 10 тыдняў бесперапынных дажджоў, – тлумачыць Сергіюш Керузель, прэсавы сакратар дзяржаўнага прадпрыемства «Польскія воды». Як тлумачыць эксперт, папярэднія прагнозы ўказвалі на тое, што травень будзе лепшы, больш «вільготны» у параўнанні з сухімі сакавіком і красавіком.

Пакуль прагнозы спраўджваюцца. Дзякуючы дажджам у апошнія дні воднае становішча Польшчы палепшылася. У некаторых ваяводствах таксама падняўся ўзровень вады ў рэках.  Найбольшую колькасць ападкаў зафіксавалі вымяральныя станцыі ў раёне вадазбору Буга.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў, якія спалучаныя з высокай недакладнасцю, травень і пачатак чэрвеня будуць «крыху больш вільготнымі». – Аднак, чым далей, тым больш сквару і менш ападкаў – папярэджваюць навукоўцы.

TVP/эж