Пасля 10 траўня 2020 году і прагназаваным прызнанні Вярхоўным судом няважнасці выбараў, паколькі яны не адбыліся, спікер Сейму абвесціць новыя прэзідэнцкія выбары ў першым магчымым тэрміне – паінфармавалі ў агульнай заяве лідар кіроўнай партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі і Яраслаў Говін з «Паразумення».
У практыцы гэта азначае, што тэарэтычна выбары надалей прызначаныя на 10 траўня, але практычна яны не адбудуцца. У выніку сіпек Сейму вызначыць тэрмін новых выбараў.
Чальцы кааліцыі «Аб’яднаныя правыя сілы» паведамілі, што падрыхтавалі вырашэнне, якое гарантуе палякам магчымасць узяцця ўдзелу ў дэмакратычных выбарах».
Качыньскі і Говін паведамілі, што галасаванне адбудзецца па пошце.
Намеснік старшыні Парламенцкага клубу «Права і справядлівасці» Марэк Сускі сказаў, што сітуацыя ў «Аб’яднаных правых сіл» супакоілася. На хвалі Польскага радыё ён нагадаў, што партыі шукалі спосаб, каб прэзідэнцкія выбары маглі адбыцца.
-Гаворка пра тое, каб споўніць абавязкі дзяржавы, а імі з’яўляецца арганізацыя выбараў. Па прычыне эпідэміі каранавіруса, мы хочам правесці іх бяспечна, то бок карэспандэнцыйным чынам, – патлумачыў Сускі.
Марэк Сускі дадаў, што Яраслаў Говін бачыў тэрмін і спосаб правядзення выбараў інакш, чым «Права і справядлівасць». –Ён хацеў дамовіцца з апазіцыяй, апазіцыя адхіліла ўсе прапановы, мы падтрымлівалі нават змену Канстытуцыі, таму трэба было шукаць іншыя вырашэнні і ўчора было дасягнута паразуменне.
ав