Беларуская Служба

Польшча пабудуе другі тэрмінал звадкаванага газу

07.05.2020 17:24
Паводле слоў намесніка міністра дзяржаўных актываў Януша Кавальскага, чарговая падобная інвестыцыя  наблізіць Польшчу да поўнай незалежнасці ад паставак расійскага газу.
Тэрмінал звадкаванага газу ў СвінауйсьцеMaciek Kwiatkowski / CC BY-SA (https://creativecommons.org/licenses/by-sa/4.0)

У Гданьску, верагодна, пабудуюць другі газавы тэрмінал. Аб адпаведных планах урада Польшчы распавёў намеснік міністра дзяржаўных актываў Януш Кавальскі.

У Польшчы ўжо ёсць адзін тэрмінал звадкаванага газу ў Свінауйсьце. Паводле слоў намесніка міністра дзяржаўных актываў Януша Кавальскага, чарговая падобная інвестыцыя  наблізіць Польшчу да поўнай незалежнасці ад паставак расійскага газу.

-Я прыхільнік таго, каб з 1 студзеня 2023, гэта значыць з моманту завяршэння Ямальскага кантракту, падпісанага з Расіяй яшчэ да ўступлення Польшчы ў Еўразвяз, мы перасталі купляць расійскі газ. У гэтым кантэксце я выступаю за будаўніцтва яшчэ аднаго газавага тэрмінала ў Гданьску. Для гэтага ў нас ёсць усе магчымасці, улічваючы бягучыя трэнды, калі мы можам купляць танны звадкаваны газ, па сутнасці, з усіх куткоў свету.

Нагадаем, надоечы распачалося будаўніцтва газаправода Baltic Pipe, які звяжа газавыя радовішчы Скандынавіі з Польшчай.

IAR/эж

Польшча спыняе энергетычную гегемонію Крамля ва Усходняй Еўропе

04.05.2020 14:24
Першыя кубаметры скандынаўскага блакітнага паліва трапяць у Польшчу не пазней за кастрычнік 2022 года.