«Мы спадзяваліся вярнуць сабе свабоду, аднак Чырвоная Армія засталася на польскай зямлі амаль на 50 гадоў. Успомнім ахвяр і забытых герояў гэтых нялюдскіх рэжымаў», – падкрэсліў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі ў 75-годдзе заканчэння Другой сусветнай вайны ў Еўропе. Прэм’ер Польшчы апублікаваў адмысловае паведамленне ў сацыяльнай сетцы Twitter.
75 гадоў таму, 8 траўня 1945 года, у Еўропе скончылася вайна. Акт капітуляцыі гітлераўскай Нямеччыны азначаў канец шасцігадовых ваенных дзеянняў на Еўрапейскім тэатры Другой сусветнай вайны.
Краіна панесла падчас вайны агромністыя страты, загінула каля 6 мільёнаў грамадзянаў Польшчы. Польскія жаўнеры прымалі ўдзел у большасці ваенных кампаніяў і бітваў Другой сусветнай вайны. Вызначыць дакладны аб’ём матэрыяльных стратаў і колькасць ахвяраў дагэтуль немагчыма.
TVP/эж