Беларуская Служба

Прэзідэнт: Польскія жаўнеры, здраджаныя саюзнікамі, не прайшлі ў Парадзе Перамогі ў Лондане

08.05.2020 12:31
Галава дзяржавы Анджэй Дуда ўсклаў кветкі да Магілы невядомага салдата ў Варшаве.
.       , 8  2020,
А. Дуда падчас прамовы каля Магілы невядомага салдата, 8 траўня 2020, Варшава PAP/Marcin Obara

Кіраўнік дзяржавы ўсклаў кветкі да Магілы невядомага салдата ў Варшаве. Анджэй Дуда падкрэсліў, што пасля заканчэння вайны Польшча не стала суверэннай.

У жалобнай прамове прэзідэнт нагадаў, што пасля Другой сусветнай вайны польскія жаўнеры не змаглі прыняць удзел у Парадзе Перамогі ў Лондане:

-Польшча вярнулася на мапы Еўропы, аднак не ў якасці незалежнай і свабоднай дзяржавы. Польшча апынулася ў савецкай сферы ўплыву. Нашыя жаўнеры, здраджаныя саюзнікамі, не прайшлі ў Парадзе Перамогі ў Лондане. Іх не пусцілі туды, нягледзячы на тое, што яны змагаліся на ўсіх заходніх франтах... Яны ваявалі ў Бітве за Англію, але на Парад Перамогі іх не пусцілі...

Падчас жалобных урачыстасцяў у Варшаве прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падкрэсліў, што  пасля заканчэння Другой сусветнай вайны палякі працягнулі змагацца са зброяй у руках, але ўжо супраць савецкай няволі.

IAR/эж