Акцыя пратэсту ў выглядзе шпацыру прайшла ля памежнага пераходу Свінауйсьце – Альбэк. Яе арганізавалі дзясяткі прадстаўнікоў індустрыі турызму, паслуг і гандлю. Пратэстоўцы патрабавалі ад прэм'ер-міністра Польшчы Матэвуша Маравецкага цалкам «размарозіць» гасцінічны і гастранамічны бізнес, а таксама адкрыць межы і аднавіць міжнародны турыстычны трафік.
На думку пратэстоўцаў, 90% кліентаў сферы паслуг у Свінауйсьце складаюць турысты з Нямеччыны і Скандынавіі, – кажа кіраўнік адной з мясцовых гасцініц Раман Кучарскі:
-На самой справе мы можам толькі прыняць госця і зачыніць яго ў пакоі. Мы не можам аказваць ніякіх паслуг, зачынены басейн, спа, лазня. Ежу дастаўляем непасрэдна ў пакой. Калі патэнцыйны кліент звоніць і пытае пра ўмовы знаходжання, у яго знікае жаданне прыехаць да нас.
На думку прадстаўнікоў турыстычнай галіны, адной з найбольш актуальных праблем зʼяўляецца таксама неабходнасць несці сталыя выдаткі.
IAR/эж