Беларуская Служба

Усё больш польскіх прадпрымальнікаў узнаўляе эканамічную дзейнасць

10.05.2020 08:12
Гаворка ідзе пра тых бізнесменаў, якім прыйшлося спыніць працу па прычыне эпідэміі каранавіруса.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneshutterstock.com/OPOLJA

Па інфармацыі Польскага эканамічнага інстытуту, усё больш польскіх прадпрымальнікаў вяртаецца да эканамічнай дзейнасці. Гаворка ідзе пра тых бізнесменаў, якім прыйшлося спыніць працу па прычыне эпідэміі каранавіруса. У апошнім тыдні красавіка зафіксавана амаль 7 тыс. заяваў пра ўзнаўленне дзейнасці. Гэта ў два разы больш, чым пад канец лютага і ў тры разы больш, чым пад канец сакавіка.

Па словах эксперта Польскага эканамічнага інстытуту, Якуба Савульскага, свежыя дадзеныя сталі пазітыўнай нечаканасцю. «У дадзены перыяд больш фірмаў узнавілася сваю дзейнасць, чым спыніла. Гэта рэдка здараецца. Калі прадпрымальнік прыпыняе дзейнасць, то часцей за ўсё наступным крокам з’яўляецца ліквідацыя фірмы, але цяпер шмат людзей вырашыла ўзнавіць дзейнасць», – заявіў Савульскі.

Магчыма, меншая колькасць спыненай эканамічнай дзейнасці – гэта адзін з першых вынікаў антыкрызіснага пакету польскага ўраду. Дагэтуль важнейшай прычынай спынення дзейнасці было тое, што дзякуючы яму можна было не плаціць узносаў ва Ўпраўленне сацыяльнага страхавання. Антыкрызісны закон дазволіў многім прадпрымальнікам не ўносіць складкі, таму знікла неабходнасць прыпынення дзейнасці.

Pkr/нг