Беларуская Служба

Польскія школы будуць адкрытыя пасля рэкамендацыі міністра аховы здароўя краіны

11.05.2020 08:56
«Польскія школы працуюць, але ў дыстанцыйнай форме, як і ў большасці краін Еўропы».
Dariusz Piontkowski
Dariusz PiontkowskiTrójka

Польскія школы будуць адкрытыя пасля рэкамендацыі міністра аховы здароўя краіны, паведаміў у эфіры Польскага радыё міністр нацыянальнай адукацыі Польшчы Дар'юш Пянткоўскі. Паводле кіраўніка ведамства адукацыі, «польскія школы працуюць, але ў дыстанцыйнай форме, як і ў большасці краін Еўропы».

Дарʼюш Пянткоўскі нагадаў, што ў базавых і сярэдніх школах (у Польшчы ВНУ падпарадкоўваюцца іншаму ведамству – Міністэрству навукі і вышэйшай адукацыі – рэд.) экзамены перасунутыя на пазнейшыя тэрміны.

«Сёння я не магу сказаць, ці сёлета ўдасца адкрыць школы. Пра гэта стане вядома праз некалькі дзён пасля кансультацый з міністрам аховы здароўя», – сказаў Пянткоўскі.

вс